На мінулым тыдні ва ўсіх працоўных калектывах праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі ідэалагічнага актыву і грунтоўныя размовы ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва

Здравоохранение
25 марта 2024
364

У прыватнасці, у Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы з удзелам Максіма Місько, старшыні праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”, Алега Матусевіча, кіраўніка Мінскага абласнога аддзялення, Тамары Дамашэвіч, намесніка старшыні райвыканкама.










Максім Місько не толькі выступіў па акрэсленай тэме “Рэспубліка Беларусь: праекты будучага”, але і распавёў пра асноўныя накірункі дзейнасці грамадскага аб’яднання. Напрыканцы сустрэчы абодва кіраўнікі яго правялі ўзнароджванне: уручылі юбілейныя медалі і аб’явілі падзякі за асабісты ўклад ва ўмацаванне міру.





Пасля госці наведалі палаты для ветэранаў у хірургічным і інфекцыйным аддзяленнях райбальніцы, на абуладкаванне якіх грамадскім аб’яднаннем выдзелена звыш 10 тысяч рублёў. І засталіся задаволены вынікамі асвоеных сродкаў і прыкладзеных намаганнняў па рамонце палат і абсталяванні новай мэбляй, халадзільнікамі і тэлевізарамі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio