Выбары дэпутатаў 2024: менавіта такую тэму абмяркоўвалі на гэтым тыдні ў працоўных калектывах падчас адзінага дня інфармавання

Власть
15 февраля 2024
295
Хаця, варта сказаць, размовы пра электаральную кампанію пачаліся куды раней.

І нядзіўна: яна мае шэраг асаблівасцяў у параўнанні з папярэднімі. Да цяперашніх выбараў краіна падышла, прыкметна абнавіўшы шэраг найважнейшых элементаў палітычнай сістэмы – унесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, удасканалена заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Ні для каго не сакрэт і тое, што праходзіць дадзеная важная для рэспублікі кампанія на фоне сур'ёзных знешнепалітычных выклікаў. А гэта, бадай, сур’ёзная акалічнасць для ўсіх свядомых грамадзян, каб абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў, тых, якія здольны прымаць грунтоўныя рашэнні дзеля захавання міру і бяспекі, устойлівага развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі, умацавання эканомікі.

Да слова, абраць неабходна 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і 12 514 мясцовых Саветаў, у тым ліку ў абласныя і Мінскі гарадскі – 388, раённыя – 3 434, гарадскія (гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання) – 596, пасялковыя – 63, сельскія – 8 033.

Тыя, у каго не будзе магчымасці выканаць грамадзянскі абавязак у Адзіны дзень галасавання, могуць рэалізаваць сваё выбарчае права датэрмінова з 20 па 24 лютага з 12.00 да 19.00. А ў выпадку няздольнасці асабіста прыйсці на выбарчы ўчастак грамадзянін можа звярнуцца ва ўчастковую камісію, у тым ліку ў дзень выбараў (да 18.00), з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы свайго знаходжання.

Увага прысутных звернута і на іншыя пытанні (вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, недапушчэнне злачынстваў, накіраваных супраць здароўя і жыцця людзей, прафілактыка раку малочнай залозы і інш), кожнае з якіх так ці інакш звязана з павышэннем якасці жыцця насельніцтва.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio