Са святам «Дажынак» любанчан павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Ільковіч

Власть
5 октября 2024
374

Аграпрамысловы комплекс з’яўляецца важнай часткай эканомікі рэспублікі. А паспяховае развіццё яго ў сваю чаргу вызначае стабільнасць сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Прыемна адзначыць, што ў тым ёсць заслуга і гаспадарак Любанскага раёна. Абапіраючыся на традыцыі, вопыт ветэранаў і энергію маладых, талент і працавітасць, яны ставяць новыя задачы і вырашаюць іх. Годна справіліся вясковыя рупліўцы і з чарговым абмалотам збажыны. Убралі вырашчаны ўраджай без страт і ў аптымальныя тэрміны. Паважаныя хлебаробы Любаншчыны! Выказваю ўсім вам глыбокую падзяку за добрасумленную працу, адданасць сельскагаспадарчай справе, за ваш неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, вобласці і краіны. Пераканана, што дасягнутыя вынікі стануць падмуркам для новых вытворчых поспехаў і дасягненняў на карысць роднага краю. Жадаю ўсім добрага здароўя, сямейнага дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і здзяйснення мар! Са святам «Дажынак»!

Аксана ІЛЬКОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio