Чарговая інструктыўна-метадычная нарада стала пляцоўкай для абмеркавання ідэалагічным актывам раёна актуальных тэм

Власть
20 марта 2024
298

Галоўная з іх – “Рэспубліка Беларусь: праекты будучага”.

Адзначана, што абраны ў свой час курс дазволіў нашай краіне пазбегнуць значных узрушэнняў, захаваць і прымножыць дасягненні савецкага перыяду, забяспечыць незалежнасць у ключавых галінах – у прамысловасці, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя і іншых. І нават у той няпростай сітуацыі, што склалася ў апошнія гады на міжнароднай арэне, у нас па-ранейшаму кожнаму гарантаваныя праца і адпаведная заработная плата, даступная адукацыя і медыцына, дапамога ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дзеля ўмацавання эканамічнай бяспекі ў рэспубліцы рэалізуецца шэраг праектаў і праграм, скіраваных, так бы мовіць, у будучыню. Так, актыўна развіваецца атамная энергетыка, якая павінна забяспечыць не толькі камфортныя ўмовы для пражывання, а і захаваць навакольнае асяроддзе: БелАЭС знізіць выкіды парніковых газаў. Стаўка робіцца і на біятэхналогіі, перш за ўсё ў медыцыне і аграрным сектары, штучны інтэлект, з дапамогай якога магчыма распрацоўка спецыяльных прылажэнняў для забеспячэння кібербяспекі, складаных сістэм для меддыягностыкі і інш. Чакаецца, што гэтыя накірункі стануць драйверамі росту айчыннай эканомікі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Звярнулі ўвагу ўдзельнікі нарады і на негатыўныя праявы рэчаіснасці, якія неабходна выкараняць. Гэта такія, як карупцыя (на Любаншчыне летась было зарэгістравана 5 такіх злачынстваў, у асноўным у сельскай гаспадарцы), наркаманія (мелі месца 4 факты, у тым ліку 3 – захоўванне, перавозка наркатычных сродкаў, 1 – вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы).

Таксама гаворка ішла пра добраўпарадкаванне. Для гэтага, падсумавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, самы час. Тым больш аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, зацверджаны раённы план мерапрыемстваў.

Варта дадаць, акрэсленыя пытанні на гэтым тыдні разглядаліся і ва ўсіх працоўных калектывах. У прыватнасці, у Любанскай ЦРБ з удзелам Максіма Місько, старшыні праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio