Знаходзяць шляхі для вырашэння праблем

Общество
22 февраля 2019
153
Знаходзяць шляхі для вырашэння праблем
 
Калектыў Сароцкага сельскага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні Аляксандра Яўгеньевіча Шаплыкі ўжо не першы раз аказаўся ў ліку пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва.

І для прыняцця такога рашэння ў кіраўніцтва існуюць падставы. Перад сельсаветам стаіць мноства пытанняў, якія патрабуюць увагі. Гэта і непасрэдныя звароты грамадзян, і закуп малака ў насельніцтва, і грамадская, а таксама пажарная бяспека, і сацыяльная абарона асобных катэгорый, і медыцынскае абслугоўванне, і безліч іншых.

Так, да слова, прыём грама-дзян старшыня сельсавета і яго спецыялісты вядуць штодзень. Толькі за мінулы год паступіла 1 164 звароты. Усе яны ўсебакова разгледжаны, па кожным прынята адпаведнае рашэнне з улікам усіх абставін. Да таго ж для своечасовага інфармавання насельніцтва дадаткова праводзяцца сходы, на якіх усе прысутныя таксама могуць падняць тое ці іншае пытанне.

Калі заходзіць гаворка пра работу сельвыканкама, немагчыма не закрануць тэму добраўпарадкавання. Сапраўды, у дадзеным накірунку зроблена нямала. Сумесна з кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў, са старастамі населеных пунктаў рэалізуецца цэлы комплекс мерапрыемстваў па развіцці тэрыторый, навядзенні парадку. У мінулым годзе на тэрыторыі сельсавета праведзены суботнікі і два месячнікі па добраўпарадкаванні. У выніку ўстаноўлена больш за кіламетр тыну, у тым ліку 900 м – грамадзянамі, 248 – выканаўчым камітэтам. Новая агароджа з’явілася на грамадзянскіх могілках у Палічным, пафарбавана – у тым жа Палічным, Арлёве, Азярным і ў Сарачах. Акрамя таго, не толькі на месцах пахавання, а і ўвогуле на тэрыторыі вёсак і аграгарадка высякаюцца старыя дрэвы і кустоўе, прыбіраецца смецце, своечасова праводзіцца абкошванне. Асобная ўвага – пакінутым дамам. У мінулым годзе іх знесена пяць, а ўсяго ж з 2008 года – дзевяноста старых будынкаў  за бюджэтныя сродкі. Значную дапамогу ў дадзеным накірунку  аказваюць акцыянерныя таварыствы «Чырвоная змена» і «Юрковічы».

Сваю лепту ў наладжванне цеснага ўзаемадзеяння з насельніцтвам уносяць прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання – 12 старастаў і 11 дэпутатаў сельскага Савета дэпутатаў, актыў сельвыканкама. Цяжка ўявіць культурна-масавыя мерапрыемствы, сходы грамадзян, работу па навядзенні парадку на зямлі, размеркаванні ўчасткаў, удакладненні пагаспадарчых кніг, арганізацыі закупкі сельгаспрадукцыі і па іншых накірунках без іх дапамогі. І за такую неабыякавасць – асаблівая ўдзячнасць.

Ды, нягледзячы на ўсе прымаемыя меры і праведзеную работу, яшчэ шэраг пытанняў патрабуе вырашэння. А значыць, калектыў Сароцкага сельвыканкама і сёлета чакаюць цяжкасці, якія, мы не сумняваемся, ён з годнасцю пераадолее.

На здымку: калектыў Сароцкага сельвыканкама (злева направа): Вольга КУЗЬМІЧ, Аляксандр ШАП-ЛЫКА, Любоў ІВАНОВА, Анжэла КРАСНЕЎСКАЯ.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio