Зладжана ідзе работа на зернетаку
Словам, наперадзе яшчэ шмат работы. Пра гэта ў першую чаргу паведамілі пры сустрэчы з намі працаўнікі зернятока вёскі Закальное. Там размяшчаюцца зернясховішчы і сушыльныя ўстаноўкі. На іх ачышчаецца і дапрацоўваецца да патрэбнай вільготнасці ўраджай спелых ніў.
– На сушцы збожжа задзейнічана шэсць вопытных машыністаў, – распавяла загадчыца зернескладоў Валянціна Варабей. – Кожнаму з іх не прывыкаць выконваць такую адказную работу. Да таго ж не першы год падчас уборачнай кампаніі працуюць бок у бок машыністы ЗСК-10 Міхаіл Касцюкавец і Іван Варабей (на здымку 1 злева направа), на АВМ-065 – Анатоль Варона і Іван Варабей. У абавязкі машыністаў уваходзяць таксама награванне катлоў – працуюць яны на мясцовых відах паліва – і падтрыманне неабходнай тэмпературы ў працэсе.
Валянціна Леанідаўна, як галоўная гаспадыня сховішчаў, штодзень жыве, можна сказаць, з клопатам пра якасць насення, засыпанага ў засекі гаспадаркі.
Пасля дапрацоўкі адвозіць збожжа ў зернясховішчы Леанід Кукраш (на здымку 2) на аўтамабілі ГАЗ-53. Па словах Леаніда Іванавіча, вадзіцеля, за плячыма ў якога 35 гадоў стажу ў названай прафесіі, напачатку сваёй хлебаробскай справы адвозіў зерне ад камбайнаў. А цяпер, дакладней ужо пяты «гарачы сезон», стараецца справіцца з перавозкай ад бункераў сушылак у сховішчы дапрацаванай збажыны – і гэта ў яго доб-ра атрымліваецца. Працавіты калектыў шчыруе на зернетаку з васьмі гадзін раніцы да 10 вечара, сюды ж дастаўляюць ім гарачыя абеды.










