Зіхацяць святочныя агні

Общество
3 января 2019
328
Зіхацяць святочныя агні
 Напярэдадні святаў наш горад, як заўсёды, змяніўся. Вуліцы засвяціліся рознакаляровымі агнямі, а плошчу аздобіла лясная прыгажуня.

Вітрыны магазінаў, фасады адміністрацыйных будынкаў падсвечаны ілюмінацыяй. Многія гаспадары паклапаціліся пра тое, каб іх жыллё прыцягвала ўвагу прахожых зіхаценнем гірлянд. Карацей кажучы, усё вакол у навагоднія дні проста зачароўвае, узнімае настрой. І такая прыгажосць будзе панаваць яшчэ на працягу калядных свят.

Хочацца адзначыць тыя прадпрыемствы, дзе асабліва пастараліся над аздабленнем. А гэта ў першую чаргу замежнае прыватнае прадпрыемства «Любанская фабрыка адзення» (на здымку)і Любанскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio