Жывёлаводы Любаншчыны 15 лістапада атрымалі 164 тоны малака
Жывёлаводы Любаншчыны 15 лістапада атрымалі 164 тоны малака
Валавы надой малака за 15 лістапада ў сельгасарганізацыях Любаншчыны склаў 164
тоны (102% да 2019 года).
У гаспадарках раёна ўтрымліваецца 16 683 каровы.
Самы высокі ўдой малака на адну фуражную карову за дзень атрымалі аператары машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Забалацкі» – 12,7 кілаграма. Следам ідуць ААТ «Рачэнь» (12,3 кг) і ААТ «Асавец-агра» (11,4 кг).
У сярэднім па раёне ўдой на адну карову за дзень склаў 9,8 кг (+0,6 да 2019 г.).









