Збожжавы паток пад пільным наглядам

Общество
3 августа 2018
251
Збожжавы паток пад пільным наглядам
 З пачатку ўборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі» асноўным працоўным месцам для Сяргея Кандрацені сталі зернесушылкі в. Смольгава. Трэцюю ўборачную кампанію ён кантралюе працэс ачысткі і дапрацоўкі збожжа на сушыльным комплексе ЗСК-40 Ш-Ж. Суткі праз суткі – цяпер такі ў яго графік дзяжурства – гэта нялёгка, але Сяргей Аляксандравіч не скардзіцца, працуе аддана і шчыра. Летась ён быў лепшым у гэтай справе не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і на Любаншчыне. «Калі дасканала ведаеш устройства сушылкі і працэс, што ў ёй адбываецца, працаваць нескладана», – падзяліўся аператар. Не ўпускае пазіцыю першынства аператар і сёлета. На 2 жніўня пад яго пільнай увагі прайшло каля чатырох тысяч тон збожжа. І зараз ён займае пачэснае месца на Дошцы гонару сярод перадавікоў раёна.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio