Захавальнікі насення
Зараз асноўныя палявыя сельскагаспадарчыя работы ўжо завершаны, а гэта значыць, што вырашчанае і сабранае знаходзіцца ў складах. Працэс захоўвання насення – справа своеасаблівая, аб чым засведчыла з уласнага, праўда, пакуль невялікага, вопыту Валянціна Іванова, загадчыца зерняскладаў а/г Сосны 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе-агра».
Па словах Валянціны Анатольеўны, план па засыпцы насення зерневай групы сельгаскультур таварыства паспяхова выканала. Цяпер у сховішчах «Палесся-агра» знаходзіцца каля 72 тон зерня яравых трыцікале, ячменю, пшаніцы і аўса. Каб зберагчы гэта без страт да веснавой сяўбы, патрэбна як след выконваць шматлікія правілы, у іх ліку – падтрыманне аптымальнай тэмпературы і вільготнасці ў памяшканнях, праветрыванне, барацьба са шкоднікамі і інш. Працаўнікі брыгады паляводаў, захавальнікі збожжа, дасканала ведаюць свае абавязкі і бездакорна іх выконваюць, усведамляючы, што якасць насення ў пэйнай меры адаб’ецца на будучым ураджаі.









