Замацавалася пяцёрка гаспадарак-лідараў па колькасці назапашаных травяністых кармоў
Другі тыдзень як першае месца ў спаборніцтве ў названым відзе работ
утрымлівае калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Урэцкі». Па стане на 29
чэрвеня 2020 года тут нарыхтавана 10,95 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную
галаву жывёлы. Амаль столькі ж запасаў маецца і ў ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І.
Шаплыкі» (10,91 ц к. адз.). Трэцюю пазіцыю займае ААТ «Забалацкі» (9,58 ц
к.адз.). Следам за ім ідуць корманарыхтоўшчыкі КСУП «Таліца-агра» і ААТ «Асавец-агра»,
дзе на зімова-стойлавы перыяд назапашана больш за 8 ц к. адз. Па
сельгасарганізацыях Любаншчыны ў сярэднім маецца 8,28 ц к. адз.
На здымку: Падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі малады механізатар
Дзяніс ГУЦКО (ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі») на трактары МТЗ-80 у
счэпе з ПСТ-11 адвозіць зялёную масу з палёў да кармавых траншэй.









