Забяспечылі прырост тыражу раёнкі
У снежні рэдакцыяй газеты «Голас Любаншчыны» быў
аб’яўлены конкурс сярод паштальёнаў Любанскага ЦПС. На працягу ўсяго месяца яны
актыўна афармлялі падпіску на наша выданне. І вось падведзены вынікі.
Па інфармацыі, дадзенай цэхам паштовай сувязі,
найбольшы прырост тыражу на замацаваных участках забяспечылі паштальёны АПС «Забалаць»
Таццяна Жыляева, «Любань-2» Іна Міснік, мотапошты Таццяна Сушчэня. За плён яны
ўзнагароджаны грашовымі падарункамі і Падзякамі.
Шчыра дзякуем пераможцам конкурсу і ўсяму калектыву
Любанскага ЦПС за супрацоўніцтва з рэдакцыяй, спадзяёмся на яго і ў новым
годзе. Жадаем працаўнікам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, здзяйснення мар.
На здымку: (злева направа) паштальёны-пераможцы Іна
Міснік і Таццяна Сушчэня. Участак Іны Сямёнаўныў горадзе (вул. Леніна, часткова
Савецкая, Інтэрнацыянальная і г.д.), а Таццяна Андрэеўна абслугоўвае жыхароў
маланаселеных вёсачак Асавецкага сельсавета, некалькіх Сароцкага і Соснаўскага.









