За здоровый образ жизни
За здоровый образ жизни
Каманда
любанчан узяла ўдзел у першынстве Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай у
праграме спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 г.н.
Спаборніцтвы прайшлі з 13 па 15 снежня ў горадзе Гомелі.
У актыве нашых спартсменаў адна ўзнагарода. Яе атрымаў выхаванец ДЮСШ Любанскага раёна Станіслаў Мазок (трэнер Яўген Мафіеня). Юнак выступіў у вагавой катэгорыі 48 кілаграмаў і паказаў трэці вынік.
Нагадаем, Станіслаў з’яўляецца навучэнцам УА «Плешчаніцкая дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву».









