За мінулы месяц на Любаншчыне органамі загс зарэгістравана трынаццаць новых сем’яў
За мінулы месяц на Любаншчыне органамі загс зарэгістравана трынаццаць новых сем’яў
Восем жаніхоў і 5 нявест уступілі ў шлюб упершыню,
астатнія паўторна. Сярэдні ўзрост прадстаўніц прыгожай паловы, для якіх у
чэрвені гучаў марш Мендэльсона, склаў 30 гадоў, а моцнай – 34. Самым маладым
жаніху і нявесце на момант заключэння шлюбу споўнілася адпаведна 21 і 18, а
самым найбольш сталым – 54 і 50.
З нараджэннем сям’і ўсіх маладажонаў. Няхай сумесны
шлях іх будзе доўгім і шчаслівым, пачуцці моцнымі, радасныя імгненні напаўняюць
кожны дзень.









