З такімі працаўнікамі любая справа ладзіцца
А вось ваду, якая
выкарыстоўваецца ў якасці разбавіцеля атруты, падвозіць на ГАЗ-66 Уладзімір
Нагорны. Пра гэтага вадзіцеля таксама вельмі станоўча адзываюцца ў таварыстве.
Дарэчы, сёлета Уладзімір Мікалаевіч адзначыць 35-годдзе сваёй прафесійнай
дзейнасці ў гаспадарцы. Амаль столькі часу ён адпрацаваў за рулём аўтамабіля
ГАЗ-53, які і зараз у яго з’яўляецца асноўным пры выкананні работ. У гэтым
годзе, напрыклад, падчас пасяўной кампаніі на ім дастаўляў на палеткі насенне.
– І Уладзімір Нагорны, і Аркадзь
Лучыновіч заслугоўваюць слоў удзячнасці за тое, як яны выконваюць заданні
кіраўніцтва “БВА”. Можна смела казаць, што гэтыя працаўнікі – надзейныя і
добрасумленныя, – распавёў брыгадзір па ўчастку “Нежын” ААТ “БВА” Уладзімір
Філіновіч. – Думаецца, пры добрых тэмпах да канца тыдня мы здолеем пратруціць
ад пустазелля каля 80 працэнтаў пасяўных плошчаў, занятых яравымі культурамі.
Алена РАДКЕВІЧ.
Фота аўтара.









