З пачатку чэрвеня на Любаншчыне стартавала летняя аздараўленчая кампанія

Общество
3 июня 2020
160
З пачатку чэрвеня на Любаншчыне стартавала летняя аздараўленчая кампанія
 На базе ўстаноў адукацыі дзейнічаюць лагеры з дзённым знаходжаннем.

У прыватнасці, у Соснаўскай сярэдняй школе №1 – “Лесавічок”. Наведваюць яго трынаццаць вучняў. Штодзень яны атрымліваюць шмат станоўчых эмоцый, забаўляюцца, удзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, развіваюць творчыя здольнасці, пашыраюць кругагляд. Педагогі і выхавальнікі пад кіраўніцтвам дырэктара лагера Вольгі Бяршовай падрыхтавалі для школьнікаў праект “Спадчына”, прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі і Году малой Радзімы. У адпаведнасці з ім кожны дзень ладзяцца тэматычныя конкурсы, пазнавальныя віктарыны, віртуальныя вандроўкі, спартыўныя спаборніцтвы, веласіпедныя і пешыя прагулкі па ваколіцах аграгарадка.  Таксама педагог-арганізатар, педагог сацыяльны, бібліятэкар праводзяць цікавыя гутаркі пра побыт і традыцыі продкаў, вядомых землякоў,  нагадваюць пра правілы бяспекі, неабходнасць здаровага ладу жыцця і інш.

Дзеці ў лагеры забяспечваюцца каларыйным і смачным харчаваннем; арганізаваны вітамінізацыя, пасляабедзенны сон, што так важна для паўнацэннага адпачынку і аздараўлення.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio