З кожным днём засекі сельгасарганізацый Любаншчыны папаўняюцца травяністымі кармамі

Общество
4 июня 2018
173
З кожным днём засекі сельгасарганізацый Любаншчыны папаўняюцца травяністымі кармамі
 
 На пазначаны час больш чым па пяць ц к. адз. нарыхтавалі калектывы адкрытых акцыянерных таварыстваў «Асавец-агра» і «Забалацкі». Каля чатырох ц к. адз. маюць ААТ «Урэцкі», «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», «Юрковічы» і сельгасупраўленне «Загальскі» ААТ «МАПІД».

 Канчатковы рэзультат корманарыхтоўчай кампаніі ў значнай ступені залежыць ад шчырай працы ўсяго калектыву, у тым ліку і тых, хто дастаўляе кармы з палеткаў у сховішчы. У гэтым упэўнены і вадзіцель Пётр Голубеў з КСУП «Э/б «Любанская». За плячамі ў яго вялікі вопыт работы ў адной і той жа прафесіі, як і ў гаспадарцы. Упершыню як працаўнік Пётр Дзмітрыевіч сеў за руль аўтамабіля ў далёкім 1976 годзе. З таго часу, можна сказаць, прайшоў іспыты ў розных відах сельгасработ. Сёння нават цяжка пералічыць, якія толькі не даводзілася яму перавозіць грузы. Па словах Пятра Дзмітрыевіча, некалі, у маладосці, кіраваў машынай «ГАЗ», малакавозам, затым быў «ЗІЛ» – вазіў бензін, і на легкавым аўто пэўны час ездзіў. Цяпер ужо шосты год пайшоў, як ён за рулём «МАЗа».

 -  Зараз для нашага калектыву першачарговым з’яўляецца нарыхтоўка якаснага сенажу. Кампанія ўсё больш набірае ход, таму прадстаіць напружаная работа, але нам не прывыкаць,– падзяліўся пры сустрэчы з намі Пётр Дзмітрыевіч. – Каманда нашых корманарыхтоўшчыкаў спрацаваная, толькі б тэхніка не падводзіла і запчасткі былі, з задачай справімся.

 Хацелася б, каб спадзяванні калектываў раёна на станоўчы вынік у гэту гарачую пару спраўдзіліся.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio