З 4 па 8 жніўня на Любаншчыне, як і ва ўсёй краіне, праходзіць датэрміновае галасаванне за кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Общество
4 августа 2020
161
З 4 па 8 жніўня на Любаншчыне, як і ва ўсёй краіне, праходзіць датэрміновае галасаванне за кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У першы дзень яго мы наведаліся на Малагарадзяціцкі ўчастак №19, які размяшчаецца ў сельскім Савеце. Пасля апячатвання ўрны для бюлетэняў распачалося галасаванне. Гэтага моманту ў фае ўжо чакалі некалькі вяскоўцаў.

Першай выканала свой грамадзянскі абавязак  Марыя Ахрамейка. Яна ўсё свядомае жыццё працавала галоўным бухгалтарам. Цяпер на заслужаным адпачынку. Але, як і раней, прытрымліваецца думкі, што ігнараваць выбары нельга, і кожны павінен прыняць удзел у важнай палітычнай падзеі.

Старшыня выбарчай камісіі Ніна Мігун падзякавала вяскоўцы за высокую свядомасць і, як першай выбаршчыцы, уручыла салодкі пачастунак.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio