Хлебны каравай Любаншчыны важыць практычна 20 тысяч тон
Хлебны каравай Любаншчыны важыць практычна 20 тысяч тон
Гаспадаркі Любаншчыны намалацілі 19 729 тон збожжа. Пятую
частку ўраджаю атрымалі ў ААТ «Забалацкі».
Па стане на раніцу 28 ліпеня ў раёне ўбрана 28% запланаваных плошчаў. Сярэдняя
ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур складае 30 цэнтнераў з гектара,
што на 4 ц больш, чым годам раней.
У лідарах па тэмпах работ – ААТ «Асавец-агра». Жніво ў дадзенай гаспадарцы набліжаецца да экватара – ужо абмалочана 47
працэнтаў хлебных ніў. А вось перадавыя пазіцыі па ўраджайнасці займае ААТ «Рачэнь», дзе на круг бяруць па 42 цэнтнеры зерня.
Масава вядзецца ўборка азімых трыцікале і жыта. У некаторых гаспадарках жнуць
таксама азімую пшаніцу, яравы ячмень.
Тым
часам па стане на 27 ліпеня два прадстаўнікі Любанскага раёна ўваходзяць у лік
лідараў жніва ў абласным рэйтынгу. Прычым абодва – рупліўцы «Забалацкага». Так,
Аляксандр Цябус замыкае тройку лепшых вадзіцеляў – на аўтамабілі МАЗ ён перавёз
1487 тон зерня. А другое месца сярод аператараў сушыльных агрэгатаў займае
Сяргей Кандраценя, які высушыў 3933 тоны зерня.









