Хлебаробы Любаншчыны па стане на раніцу 5 жніўня намалацілі 49 тысяч тон зерня
Зерневыя і зернебабовыя (без грэчкі і проса) на Любаншчыне па стане на раніцу 5 жніўня ўбраны з 19 113 гектараў, што складае 68% ад запланаваных плошчаў.
Аператыўнымі дадзенымі ходу ўборачнай кампаніі падзяліліся ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Лідарам па тэмпах работ па-ранейшаму з’яўляецца КСУП «Таліца-агра», дзе ўбрана 89% хлебных ніў.
Усяго ў раёне намалочана 49 009 тон зерня, што на 5 592 т больш, чым на аналагічную дату годам раней, пры тым што летась на 5 жніўня было абмалочана 80% ад запланаваных плошчаў.
У сярэднім з аднаго гектара сёлета хлебаробы Любаншчыны бяруць 26 цэнтнераў зерня (2018 – 21 ц). Найлепшы паказчык ураджайнасці зерневых і зернебабовых у ААТ «Рачэнь» – 37 цэнтнераў на круг.









