Хлебаробам Любаншчыны засталося ўбраць чвэрць плошчаў, адведзеных пад зерневыя і зернебабовыя
Хлебаробам Любаншчыны засталося ўбраць чвэрць плошчаў, адведзеных пад зерневыя і зернебабовыя
Па стане на раніцу 7 жніўня заданне па ўборцы зерневых і зернебабовых
культур на Любаншчыне выканана на 74%. У лідарах па тэмпах работ па ранейшаму
знаходзіцца КСУП «Таліца-агра», дзе абмалочана 96% ад
запланаваных плошчаў.
Хлебны каравай Любаншчыны пакуль важыць 53 076 тон. Больш за 9 000 т збожжа атрымалі ў дзвюх гаспадарках – ААТ «Забалацкі» і «Рачэнь».
У сярэднім на круг хлебаробы Любанскага раёна бяруць па 25 цэнтнераў зерня. Найлепшы паказчык па ўраджайнасці культур адзначаецца ў ААТ «Рачэнь» – 37 ц/га.
Фота з архіву «ГЛ».









