Вызначаны пераможца і прызёры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе

Общество
1 декабря 2020
184
Вызначаны пераможца і прызёры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе
 
Завяршыўся чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сезона 2020 года.

У фінальным матчы, які адбыўся 28 лістапада, клятчане перамаглі чэрвенцаў з лікам 4:1.

У той жа дзень вызначыўся і бронзавы прызёр спаборніцтваў. У паядынку за трэцяе месца сышліся барысаўчане і салігарчане. Сустрэча звяршылася нічыйным лікам 1:1. А таму яе зыход вызначыла серыя пасляматчавых пенальці. У выніку барысаўчане ўзялі верх над сапернікам.

Нагадаем, сёлетні чэмпіянат стартаваў напрыканцы чэрвеня. У ім прымалі ўдзел 18 каманд. Любанчане па выніках двух кругаў адборачных гульняў не трапілі ў чацвёрку мацнейшых у сваёй групе і выбылі з барацьбы за перамогу.

Крыніца фота – афіцыйны сайт ГА «Федэрацыя футбола Мінскай вобласці».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio