Высокая ўзнагарода – вынік самаадданай працы
Прыемна канстатаваць той факт, што і па выніках работы за 2018 г. гаспадарка зноў у ліку лепшых арганізацый раёна: па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі працоўны калектыў «Асавец-агра» рашэннем райвыканкама пры-знаны пераможцам.
Вытворчасць малака на малочнатаварных фермах і комплексе ААТ склала 8 074,3 т (+375 т да ўзроўню 2017 г.). Аператары машыннага даення атрымалі ў сярэднім удой 5 134 т на адну фуражную карову – 103,7% да паказчыка мінулага года. Значны ўклад у агульны рэзультат унеслі даяркі Надзея Фядзяева, якая атрымала летась 6 455 кілаграмаў сырадою, Наталля Трыушэнка і Наталля Рубчэня, аператары-жывёлаводы Дзмітрый Беланогаў, Анатоль Раманчук, юрый Даўгучыц з МТФ «Асавец», Валянціна Ківайка з МТФ «Пласток» і іншыя, хто адказна ставіўся да справы, ахвяруючы ўласным вольным часам.
Сельгасарганізацыя паспяхова выканала заданне і па атрыманні прыплоду буйной рагатай жывёлы. Агульны статак БРЖ летась папоўнілі 2 015 цялят (+49 галоў да 2017 г.).
У вытворчасці прадукцыі мясной жывёлагадоўлі таксама ёсць зрухі. Так, напрыклад, атрымана 788,8 тоны валавай прывагі БРЖ – 108,1% да 2017 г. Важкі ўнёсак у агульны рэзультат зрабілі працаўнікі ферм «Пласток» (338,3 т прываг) і «Зялёнкі» (303,5 т) – пераўзышлі мінулагодні вынік больш як на 15%.
Высокае дасягненне жывёлаводаў адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» агучана сёння, 22 лютага, на раённым злёце перадавікоў народнай гаспадаркі Любан-шчыны са сцэны Сароцкага сельскага Дома культуры. За перамогу ў спаборніцтве сярод сельгасарганізацый за дасягненне найлепшых паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі калектыву таварыства ўручаны пераходны сцяг і Дыплом Любанскага раённага выканаўчага камітэта з грашовай прэміяй. У адрас працаўнікоў гаспадаркі прагучала нямала слоў удзячнасці, віншаванняў. Няхай жа поспех і ўдача і надалей спадарожнічаюць рупліўцам таварыства як у рабоце, так і ў жыцці.









