Вырас сапраўдны волат-памідор!
Вырас сапраўдны волат-памідор!
Прыемна,
калі старанні людзей, што працуюць непасрэдна на зямлі, вырошчваюць садавіну ды
гародніну, акупляюцца важкім ураджаем. Парадаваў сёлета вынік працы Галіну
Віктараўну Маісееву і Аляксандра
Іванавіча Сірача. У вёсцы
Ракавішчы Юшкавіцкага сельсавета ў сваёй цяпліцы гаспадары вырасцілі сапраўдны
памідор-волат вагою ў 1 кг 100 г. Сваёй радасцю яны ахвотна падзяліліся з вамі,
паважаныя чытачы раёнкі. Нагадваем: калі ў вас ёсць незвычайныя рэзультаты ў
вядзенні ўласнай гаспадаркі, звяртайцеся, калі ласка, да нас у рэдакцыю.









