Вынікі абласнога Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падсумавалі ў Нясвіжы

Общество
16 сентября 2020
158
Вынікі абласнога Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падсумавалі ў Нясвіжы

Удзел у мерапрыемстве прынялі і прадстаўнікі Любанскага ЦДТ. Яны падзяліліся вопытам па адным з накірункаў дзейнасці – вывучэнню і даследаванню этнакультурнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Нашым цэнтрам дзіцячай творчасці падрыхтавана выстава, на якой паказаны лепшыя творчыя знаходкі і здабыткі ў гэтым напрамку педагогаў і навучэнцаў дзеючых аб’яднанняў па інтарэсах. У прыватнасці, прадэманстраваны праект «Традыцыйны жаночы касцюм беларусаў», работы ў намінацыі «Традыцыйная народная лялька». Выхаванцы аб’яднання «Паясок» прапанавалі ўвазе свае вырабы – тканыя паясы для традыцыйнага беларускага адзення. Усё зроблена з душой, павагай да мінулага і таго, чым займаліся продкі.

У вывучэнні гісторыі, культуры малой радзімы педагогі цэнтра дзіцячай творчасці цесна супрацоўнічаюць з загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела РЦК Сяргеем Выскваркам, этнахарэографам і этнапедагогам, чалавекам апантаным, улюбёным у сваю справу.  Ён разам з удзельнікамі танцавальнага ўзорнага калектыву «Верабейкі», некаторыя з якіх адначасова з’яўляюцца навучэнцамі ЦДТ, таксама прыняў удзел у абласным мерапрыемстве. Традыцыйныя беларускія танцы ў выкананні рабят сталі добрым дапоўненнем праграмы інтэрактыўнай пляцоўкі «Наперад у мінулае».


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio