Вынік працы агульны

Общество
25 июля 2019
285
Вынік працы агульны
 
Калектыў комплекса па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы на 4 120 галоў у вёсцы Атраднае адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» па выніках работы за шэсць месяцаў 2019 года з’яўляецца адным з лепшых на Любаншчыне.

 

Узначальвае яго Аляксандр Танцавіла, які падзяліўся:

– Па рэзультатах паўгоддзя перадавым на комплексе з’яўляецца звяно ў скла-дзе Сяргея Кандрацьева, Любові Лебедзевай і Сяргея Андруховіча. Яны аператары заключнага перыяду па адкорме цялят. Сярэднясутачныя прывагі жывёлы ў іх групе за названы перыяд склалі 605 грамаў. Кожны з аператараў старанны і працалюбівы, разам даглядаюць дзве з паловай тысячы бычкоў вагою ад 240 да 450 кілаграмаў, або ад пачатку адкорму да рэалізацыі дзяржаве.

Па словах кіраўніка комплекса, у агульным выніку працы заслуга кожнага жывёлавода калектыву.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio