Восем гаспадарак Любаншчыны на раніцу 20 жніўня завяршылі жніво

Общество
20 августа 2019
190
Восем гаспадарак Любаншчыны на раніцу 20 жніўня завяршылі жніво

Заданне па ўборцы зерневых і зернебабовых (без грэчкі і проса) на Любаншчыне па стане на раніцу 20 жніўня выканана на 98%.

Завяршылі жніво ў ААТ «Чырвоная Змена» ім. К.І. Шаплыкі», «Забалацкі», «Асавец-агра», «Юрковічы», «Урэцкі», СУ «Загальскі», э/б «Любанская», схф «Гарадзяцічы».

У чатырох гаспадарках – ААТ «Рачэнь», «БВА», «Палессе-агра» і КСУП «Таліца-агра» – работы яшчэ працягваюцца.

Хлебны каравай Любаншчыны пакуль важыць 68 449 тон.

На здымку: сёлета падчас уборкі ў чатырох гаспадарках раёна працавалі студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады.

Фота з архіву «ГЛ».

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio