Вялікая гаспадарка вядзецца спакон веку

Общество
23 мая 2019
250
Вялікая гаспадарка вядзецца спакон веку
 Працалюбства і любоў да сялянскага ўкладу жыцця Генадзю Шаўцову і Светлане Носікавай,  жыхарам вёскі Нежын Камунараўскага сельсавета, прывілі бацькі, якія таксама ў мінулым трымалі вялікую гаспадарку, працавалі з раніцы да вечара. Зараз Генадзю Яўгенавічу і Святлане Аркадзьеўне штодзень даводзіцца прыкладаюць няма сілы, каб дагледзець уласную гаспадарку – дзевяць дойных кароў, конь, восем коз, статак гусей і качак, куры, не лічачы вартавых сабак і кошкі з прыплодам кацянят. Акрамя таго, хапае чым заняцца і на прысядзібным участку ў 12 сотак з, з цяпліцаю. Нядаўна на палетку, што выдзеліла мясцовая гаспадарка – адкрытае акцыянернае таварыства “БВА”, пасадзілі некалькі дзясяткаў сотак бульбы. Іх таксама патрэбна будзе апрацаваць, дагледзець, ураджай сабраць.

– Абое мы выраслі ў вёсцы, сялянскую працу зведалі ў дзяцінстве. Цяпер ніхто з нас не цураецца работы і не дзеліць дзе чыя справа. Калі патрэбна, Генадзь і кароў падоіць, і коз, хаця ў яго заўсёды хапае чым заняцца, – падзялілася Святлана Аркадзьеўна.

Вядома, каб дагледзець такую вялікую гаспадарку, патрэбна шмат часу, але на гэтым не ўсё. Генадзь і Святлана выгадавалі і, можна сказаць, паставілі на ногі траіх цяпер ужо дарослых дзяцей, дарэчы, малодшы сын служыць у арміі. Зараз гадуюць дачушку Лізаветку: сёлета яна заканчвае другі клас Камунараўскага ВПК ДС – СШ імя Я. Купалы.  – Дзяўчынка пакуль яшчэ невялікая памочніца, але тое-сёе ёй даручыць ужо можна. Вось старэйшыя дзеці, калі прыязджаюць, то добра дапамагаюць. Тады напаўняецца жытло бацькоў галасамі малалетніх унукаў: у Святланы Аркадзьеўны і Генадзя Яўгенавіча іх трое – дзве ўнучкі і ўнук – вялікая радасць і пацеха для дружнай сям’і.

Аднак ні Святлана, ні Генадзь не могуць выдзеліць шмат часу на забавы з унукамі, таму што шмат часу яны аддаюць рабоце ў “БВА”: Генадзь Яўгенавіч –.ветфельчар у ААТ, Святлана Аркадзьеўна – лабарант малочнатаварнай фермы в. Нежын.

Свет сям’і Генадзя Шаўцова і Святланы Носікавай – адзінае цэлае, дзе ўсё ўзаемазлучана, і ўсяму сваё месца і час. Відаць, не проста так ластаўкі аблюбавалі падстрэшак іх дома і змайстравалі там больш за дзясятак гнёздаў, дзе ўжо вывеліся і гадуюцца жаўтаротыя птушаняты. Як вядома, ластаўка – сімвал вясны, дабра, шчасця, надзеі, адраджэння, хатняга цяпла і ўзыходу сонца.

Алена РАДКЕВІЧ.

gl_radkevich@tut.by

Фота аўтара.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio