«Васільковы вянок» аб'яднаў моладзь Міншчыны

Общество
6 июля 2018
227
«Васільковы вянок» аб'яднаў моладзь Міншчыны
 Трэці фестываль актыву Мінскай абласной арганізацыі БРСМ «Васільковы вянок» прыняў Крупскі раён. Месцам яго правядзення стаў бераг возера Сялява.Сямнаццаць каманд з розных куточкаў сталічнага рэгіёна тры дні жылі ў палявых умовах і спаборнічалі ў розных відах спорту. Любанчане таксама далучыліся да маштабнага мерапрыемства.З камандамі Бярэзінскага, Слуцкага, Чэрвеньскага, Салігорскага раёнаў,  якія размясціліся побач, землякі з першага дня ўстанавілі добрыя, сяброўскія адносіны. Атмасфера ўзаемавыручкі, якая панавала паміж імі на працягу ўсяго «Васільковага вянка», дапамагла перанесці капрызы надвор'я.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio