Валавы надой малака за 27 жніўня ў сельгасарганізацыях Любанскага раёна склаў 185,2 тоны
Валавы надой малака за 27 жніўня ў сельгасарганізацыях Любанскага раёна склаў 185,2 тоны
Любанскаму філіялу ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» адпраўлена 162,5 тоны малака (101,4% да 2019 г.). Таварнасць сыравіны склала 87,7%.
Сярод сельгасарганізацый раёна самы высокі ўдой малака на адну фуражную карову за дзень у жывёлаводаў адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» – 13,7 кілаграма. Да слова, больш за 13 кг надаілі ў ААТ «Забалацкі» і ААТ «Асавец-агра». Для параўнання: сярэдні надой па раёне за 27 жніўня склаў 10,9 кг.
Меньш за іншыя гаспадаркі атрымалі малака ў сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» – 5,6 кг за дзень на адну фуражную карову.









