Валанцёры запрасілі на выбары жыхароў Любанскага раёна
Валанцёры запрасілі на выбары жыхароў Любанскага раёна
Заўтра ў краіне адбудзецца, бадай, галоўная палітычная
падзея бягучага года – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні валанцёры раённых арганізацый грамадскіх
аб’яднанняў «Белая Русь» і «БРСМ» у чарговы раз нагадалі любанчанам пра
важнасць кожнага голаса. І запрасілі зрабіць свой выбар.
Актывісты ўручылі выбаршчыкам каляндарыкі, афішы культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, запланаваных на 17 лістапада, свежы нумар газеты «Голас Любаншчыны», адкуль таксама можна даведацца, якія акцыі, выставы, канцэртныя праграмы і інш. будуць ладзіцца заўтра на ўчастках для галасавання ў нашым раёне.

















