Валанцёры дапамагаюць маларухомым грамадзянам

Общество
17 ноября 2019
228
Валанцёры дапамагаюць маларухомым грамадзянам

Актыўна ідзе галасаванне на ўсіх участках Любаншчыны. Аддаць свой голас за кандыдата прыходзяць маладыя людзі і сталыя, бацькі з дзеткамі. Члены камісіі шчыра вітаюць усіх. А ўдзельнікі валанцёрскага руху «Добрае сэрца» спяшаюцца дапамагчы матулям з каляскамі, пажылым грамадзянам, людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.


У нашым раёне задзейнічана на выбарах звыш 30 добраахвотнікаў БРСМ. І хаця большасць з іх упершыню, тым не менш яны добра ведаюць, што і і як ім неабходна рабіць – папярэдне ўсе валанцёры прайшлі навучанне.


У прыватнасці, на Паўночным участку для галасавання №5, што знаходзіцца ў Любанскім прафесіянальным сельскагаспадарчым ліцэі, дапамогу маларухомым грамадзянам аказваюць навучэнцы данай установы. На момант наведвання ўчастка карэспандэнтамі давялося пабачыць як Вольга Навіцкая і Вікторыя Галаўко падтрымліваюць бабуль і дзядуль, калі тыя ўзнімаюцца і спускаюцца па прыступках, адчыняюць ім дзверы і інш.

Увогуле на Паўночным участку створаны ўсе ўмовы для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі: ёсць лупа і спецыяльныя трафарэты для тых, у каго дрэнны зрок, будынак абуладкаваны пандусам.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio