Валанцёры акажуць дапамогу маламабільным грамадзянам
На працягу датэрміновага галасавання і ў асноўны
дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь юнакі і дзяўчаты, якія прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскім руху «Добрае
сэрца», будуць аказваць магчымую дапамогу маламабільным выбаршчыкам.
Напярэдадні палітычнай падзеі для маладых людзей, што будуць задзейнічаны ў
гэтай справе, праведзены абласны семінар-трэнінг.
Пабывалі на ім і прадстаўнікі Любанскага раёна
Вольга Багдашыц і Глеб Хлыстоў. Па іх словах, валанёрам была даведзена
грунтоўная інфармацыя пра тое, якая дапамога можа спатрэбіцца інвалідам па
зроку, людзям з парушэннямі слыху, інвалідам-калясачнікам, састарэлым
грамадзянам і інш. Удзельнікі семінару значна папоўнілі свае веды па бяспечным
суправаджэнні такой катэгорыі насельніцтва. Таксама яны змаглі падзяліцца
вопытам, абмяняцца думкамі.









