Вакцынацыю ад грыпу прайшло 40% насельніцтва Любаншчыны
Вакцынацыю ад грыпу прайшло 40% насельніцтва Любаншчыны
На Любаншчыне па стане
на раніцу 12 лістапада прышчэпкі ад грыпу атрымалі 12 165 грамадзян, альбо 40
працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва.
Пра гэта паведаміла памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і
эпідэміялогіі Вікторыя Калодзіч. Такім чынам план па вакцынацыі выкананы.
Разам з тым кампанія ячшэ не спыняецца. Працягваецца імунізацыя ад грыпу асобных
катэгорый грамадзян за кошт рэспубліканскага бюджэту: дзяцей і дарослых з
хранічнымі захворваннямі, дзяцей ва ўзросце ад шасці месяцаў да 3 гадоў, асоб,
якім больш за 60 гадоў. Акрамя таго, па-ранейшаму могуць атрымаць прышчэпкі прадстаўнікі
працоўных калектываў за кошт прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.









