Ваджэнне без правоў, у нецвярозым стане і ДТЗ – у аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС падвялі вынікі мінулых выхадных

Общество
9 марта 2020
119
Ваджэнне без правоў, у нецвярозым стане і ДТЗ – у аддзяленні ДАІ Любанскага РАУС падвялі вынікі мінулых выхадных
 
За мінулую пятніцу і выхадныя некалькі грубых парушэнняў Правіл дарожнага руху выявілі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Любанскага РАУС.

Так, па словах старшага дзяржаўтаінспектара маёра міліцыі Аляксандра Чыжа, у поле зроку дарожнай міліцыі трапілі сем вадзіцеляў легкавога транспарту, якія селі за руль, хаця не мелі на тое права. Што характэрна, двое з іх здзейснілі дадзенае правапарушэнне паўторна на працягу года. Інцыдэнты мелі месца ў горадзе Любані, гарпасёлку Урэчча, аграгарадках Таль і Асавец.

Акрамя таго, вечарам 8 сакавіка ў аграгарадку Сосны 2 дзяржаўтаінспектары спынілі вадзіцеля 1985 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем «ВАЗ-2101» у нецвярозым стане.

На жаль, на мінулых выхадных на тэрыторыі Любанскага раёна не абышлося без дарожна-транспартных здарэнняў. Як паведамілі  ў Дзяржаўтаінспекцыі, а другой гадзіне ночы 8 сакавіка на 100-м кіламетры аўтадарогі Р55 «Бабруйск–Глуск–Любань» паблізу вёскі Касцюкі вадзіцель 2000 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген Пасат»,  не справіўся з кіраваннем, машына  з’ехала у кювет  і перакулілася. 

У аварыі пацярпелі вадзіцель і яго пасажыр 2001 года нараджэння. Абодва з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ударамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў Любанскую цэнтральную раённую бальніцу. Іх жыццю нічога не паграджае.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio