Узнагароды пераможцам

Общество
21 марта 2018
307
Узнагароды пераможцам

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы добраахвотных дружын, грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і іх саветаў.

Разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя матэрыялы, прааналізаваўшы вынікі прафілактычнай работы, камісія ў саставе намесніка старшыні Любанскага райвыканкама Тамары Дамашэвіч, начальніка аддзела ўнутраных спраў Сяргея Абрамовіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіля Каткаўца, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталлі Чаканару вызначыла пераможцаў. Так, у намінацыі «Лепшы ГПАП» імі прызнаны саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку Юшкавіцкага і Сароцкага сельскіх Саветаў, а «Лепшай добраахвотнай дружынай» стала такая грамадская арганізацыя Любанскага райспажыўтаварыства.

Днямі адбылося ўзнагароджванне. Т.М. Дамашэвіч уручыла Дыпломы і матэрыяльнае заахвочванне старшыням вышэйназваных сельсаветаў Валянціне Пархімовіч і Аляксандру Шаплыку (на здымку), камандзіру добраахвотнай дружыны Жанне Лагун.

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio