Узнагароды для лепшых работнікаў

Общество
7 февраля 2019
255
Узнагароды для лепшых работнікаў
 
Гэтым разам журналісты і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу завіталі ў ААТ «Забалацкі» і КСУП «Таліца-агра», дзе ўзнагародзілі лепшых работнікаў аб’ектаў жывёлагадоўлі.

Так, на МТФ «Юшкавічы» найбольш дбайна папрацавала аператар машыннага даення кароў Таццяна Пархоменка. Дарэчы, летась жанчына стала найлепшай даяркай ва ўсім раёне, надаіўшы 7 800 кг малака і прыбавіўшы 109 кг да лічбы пазамінулага года.

Таксама за дасягненне высокіх паказчыкаў у галіне былі адзначаны наступныя работнікі «Забалацкага»: загадчыца малочнатаварнай фермы «Смольгава» Святлана Занямонец, аператары машыннага даення Аляксандр Рэут (МТФ «Забалаць»), Сняжана Мікуліч (МТФ «Смольгава»), Наталля Рудакоўская (МТФ «Барок»), Алена Санько (МТФ «Ляхаўка») і механі-затар Андрэй Касабуцкі.


Святлана АСТАПОВІЧ

 

Трэба адзначыць, што ў гаспадарках, куды Віктар Статкевіч завітваў з узнагародамі, праводзіліся сходы працоўных калектываў, дзе Віктар Мікалаевіч расказваў пра развіццё жывёлаводчай галіны і аналізаваў мінулагоднія вынікі работы як у кожным канкрэтным сельгаспрадпрыемстве, так і ў раёне ў цэлым. Да таго ж падчас наведвання ферм старшыня райкама прафсаюза звяртаў пільную ўвагу на санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў дадзеных аб’ектаў.


Аляксандр РЭУТ

 

Наступная паездка адбылася на малочна-таварныя фермы КСУП «Таліца-агра», дзе ва ўрачыстай абстаноўцы дыпломы і падарункі атрымалі аператары машыннага даення Святлана Семянчэнка з МТФ «Таль», Зінаіда Нікішына і Святлана Астаповіч з МТФ «Касцюкі».

Асобна іншых дбайных працаўнікоў жывёлаводчай галіны ў абедзвюх гаспадарках адзначылі падарункамі кіраўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый дадзеных прадпрыемстваў.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio