Уздоўж ракі Арэсы

Общество
12 октября 2018
261
Уздоўж ракі Арэсы
 
Па так званай перасечанай мясцовасці ўздоўж ракі Арэсы на адрэзку, што прымыкае да гарадскога парку культуры і адпачынку, 5 кастрычніка пралягаў шлях удзельнікаў раённага лёгкаатлетычнага кросу. Падчас яго памераліся сіламі ў бегу навучэнцы ўсіх без выключэння школ Любаншчыны, а іх у нас налічваецца 23.


 

У цэлым спаборніцтвы сабралі каля 150 юных спартсменаў. Восем разоў (па колькасці полаўзроставых катэгорый) для іх гучала каманда «На старт! Увага! Марш!».

Адразу звернемся да вынікаў. Сярод самых маленькіх удзельнікаў (узроставая катэгорыя 2007-2008 г.н.) першымі фінішыравалі Ксенія Трубчык (навучэнка Палічынскай школы, дыстанцыю 500 метраў яна пераадолела за 1 мін. 42,00 сек.) і Ілья Ашуйка (Рэдкавіцкая СШ, 800 м, 3.01,59). Ва ўзроставай катэгорыі 2005-2006 г.н. перамаглі Таццяна Кандраценя (Загальская СШ, 1 000 м, 3.38,73) і Максім Клютчэня (СШ №3 г. Любані, 1 000 м, 3.12,62). Усіх сваіх сапернікаў па забегу (сярод прадстаўнікоў узроставай катэгорыі 2003-2004 г.н.) пакінулі ззаду таксама Аляксандра Кісель (СШ №3 г. Любані, 1 000 м, 3.38,94) і Мікіта Ашуйка (Рэдкавіцкая СШ, 2 000 м, 7.16,63). У старшай узроставай катэгорыі (2001-2002 г.н.) лепшы вынік на фінішы паказалі Аляксандр Філіпавец (Рачэнская СШ, 2 000 м, 7.22,28) і Валерыя Шмігельская (СШ №3 г. Любані, 1 000 м, 3.28,34).


Нагадаем, раённыя лёгкаатлетычныя кросы сярод школьнікаў праводзяцца двойчы ў год – восенню і вясной. А значыць, у наступны раз бегуны выйдуць на старт у пару, калі абудзіцца пасля зімовай спячкі прырода.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio