Ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Общество
2 июля 2019
277
Ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 2 ліпеня, Савет Любанскага раённага аб'яднання прафсаюзаў сумесна з кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і арганізацыі ветэранаў Любаншчыны правялі сумесную акцыю па ўшанаванні памяці загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны абаронцаў Радзімы. Адбылося мерапрыемства ў рацэнтры, на месцы мемарыяльнага комплексу у памяць аб загінуўшых у гады вайны камунарах, савецкіх актывістах, воінах Чырвонай Арміі і партызанах. Удзельнікі акцыі ўсклалі на магілы змагароў чырвоныя гваздзікі, затым памяць воінаў ушанавалі мінутай маўчання.

 



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio