Усёй дружнай сям’ёю прыйшлі на выбарчы ўчастак

Общество
17 ноября 2019
120
Усёй дружнай сям’ёю прыйшлі на выбарчы ўчастак

У асноўны дзень выбараў, 17 лістапада бягучага года, шматдзетная сям’я Сяргея і Тамары Варанец з аграгарадка Сосны 2 наведалася на Сонечны ўчастак для галасавання №17 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У «суправаджэнні» сваіх пяці сыночкаў, старэйшаму з якіх дванаццаць, а малодшаму пакуль што няма і аднаго года, Сяргей Мікалаевіч і Тамара Віктараўна аддалі свае галасы за абранага дэпутата. Павіншавалі дружную сям’ю з падзеяй члены камісіі на чале з яе старшынёй Аленай Бокшыц. У такім складзе сям’я Варанец ўпершыню прыняла ўзел у выбарах.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio