Усе на ўборку лёну!
Па словах галоўнага агранома названай арганізацыі Алы Брагінец, на раніцу 19 верасня бягучага года лён узняты з плошчы ў 1 214 гектараў, а звезены з 1 037 га. У выніку нарыхтавана 2 085 тон ільно-трасты. Яшчэ прадстаіць вялікі аб’ём работ, таму што так званы «паўночны шоўк» сёлета вырашчаны на значна большай плошчы, чым у 2017 годзе. Даўгунец Любанскага льнозавода звезены на прадпрыемства са старадарожскіх палеткаў. Зараз жа актыўна вядзецца работа па прасаванні і адвозцы яго ў Салігорскім і Любанскім раёнах.
Каб убраць ураджай своечасова, па словах Алы Аркадзьеўны, не хапае сваёй тэхнікі і працаўнікоў, таму калектыў завода з радасцю прыняў навіну, што па распараджэнні старшыні райвыкан-кама будзе аказана дапамога арганізацыямі ў выдзяленні транспарту. У ліку першых у рады ўборачнай кампаніі ўліліся работнікі ААТ «Любанскі райаграсэрвіс», любанскіх філіялаў ДП «Мінаблпаліва» і ПМК-101 ААТ «Салігорскводбуд». Штодзень далучаюцца іншыя арганізацыі Любаншчыны. Вядома, талакою будзе значна лягчэй справіцца з задачамі.









