Урокі мужнасці з нагоды Дня абаронцаў Айчыны праведзены ў першай гарадской і Сароцкай адзінаццацігодках
Благачынны Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель
храма Праабражэння Гасподня протаіерэй Аляксандр Драгун сумесна з
прадстаўнікамі камандавання вайсковай часці 42715 наведаліся ў гэтыя ўстановы
адукацыі, каб пагутарыць з падлеткамі. Шаноўныя госці распавялі ім пра адвагу,
гераізм нашых дзядоў і прадзедаў, якія вытрымалі фашысцкую навалу і вызвалілі
Бацькаўшчыну ад карычневай чумы. Таксама айцец Аляксандр расказаў пра вялікую
сілу малітвы, якая дапамагала выстаяць людзям у самыя цяжкія моманты жыцця, у
тым ліку і ў перыяд войн. І заклікаў рабят жыць з верай у сэрцы і наведваць
храм, дзе можна папрасіць ва Усявышняга ці святых наставіць на шлях праўдзівы,
зрабіць правільны выбар, абараніць, зберагчы.
А пасля размовы юнакам была дадзена магчымасць
патрымаць у руках розныя віды ўзбраення з музея вайсковай часці, каб адчулі
сябе будучымі абаронцамі Айчыны.









