Ураджайнасць зерня кукурузы на раніцу 9 верасня ў Любанскім раёне складае 58 ц/га
Ураджайнасць зерня кукурузы на раніцу 9 верасня ў Любанскім раёне складае 58 ц/га
У гаспадарках Любаншчыны працягваюць
уборку кукурузы. Згодна з аператыўнымі дадзенымі ўпраўлення па сельскай
гаспадарцы і харчаванні райвыканкама па стане на раніцу 9 верасня, на сілас і
зялёны корм царыца палёў ўбрана з 3 168 гектараў, на зерне – з 56 га.
У сярэднім з аднаго гектара кукурузы ў гаспадарках бяруць па 291 цэнтнер зялёнай масы і па 58 ц зерня. Першай ужо атрымана 92 109 тон, другога (а ўборку кукурузы на зерне толькі пачалі) 326 т.
Усяго кукурузны клін у раёне займае 16 579 гектараў. Заданне па ўборцы царыцы палёў выканана на 19 працэнтаў. У лідарах па тэмпах работ знаходзяцца калектывы ААТ «Забалацкі» (31%) і ААТ «Палессе-агра» (28%).









