Урачыстасць для выратавальнікаў

Общество
31 июля 2019
198
Урачыстасць для выратавальнікаў
 
На мінулым тыдні па ўсёй краіне выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы. Ва ўсіх падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Супрацоўнікі Любанскага райаддзела 25 ліпеня таксама не засталіся без увагі. Выказаць шчырую ўдзячнасць за нялёгкую, небяспечную працу і павіншаваць выратавальнікаў у раённы Цэнтр культуры, дзе ўласна і адбылася ўрачыстаць, прыйшлі кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна. Ва ўсіх знайшлося нямала цёплых слоў у адрас як дзеючых пажарных, так і тых, хто знаходзіцца на заслужанным адпачынку. Апошніх, да слова, сярод пачэсных гасцей таксама хапала.

Звярнуўся з прывітальным словам да калег і начальнік Любанскага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Алег Муравейка, які не толькі павіншваў работнікаў аддзела і ветэранаў, але і адзначыў тых, на каго варта раўняцца. Так, за дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці, узорнае выкананне абавязкаў, прафесійную ініцыяіыву і забеспячэнне высокай якасці працы датэрмінова прысвоена чарговае спецыяльнае званне старшыны камандзіру аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Любані Дзмітрыю Дастанку. На адну ступень вышэй спецыяльнага звання, прадугледжанага па займаемай пасадзе прысвоена званне старшы прапаршчык камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 Аляксандру Мазку. Нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у Соснах Максім Лаўрыеня, памятным – “165 год пажарнай службе” – камандзір аддзялення, старшы вадзіцель групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і вадзіцель ПАВЧ №1 г. Любані Васіль Лучыновіч, Аляксандр Шчарбачэня, Мікалай Вульф, а таксама камандзір аддзялення ПАВП №14 г. п. Урэчча Аляксандр Пыжык. Ганаровай граматай Мінскага абласного ўпраўлення МНС адзначаны камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Вячаслаў Галай, граматай – старшы інспектар групы справаводства Любанскага РАНС Лілія Шэшка. Падзяку атрымалі і бацькі Дзмітрыя Дастанкі Людміла Уладзіміраўна і Мікалай Васільевіч за выхаванне сына дастойным членам грамадства.

Акрамя таго асобныя работнікі аддзела заахвочаны граматамі і падзякамі старшыні райвыканкама.

Прадстаўнікі культуры і мясцовай самадзейнасці таксама падрыхтавалі для выратавальнікаў падарунак, ды не адзін. Святочны канцэрт стаў завяршальным акордам у мерапрыемстве.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio