Упершыню ў нашым раёне ладзіцца агляд-конкурс “Самая крэатыўная лавачка”
Упершыню ў нашым раёне ладзіцца агляд-конкурс “Самая крэатыўная лавачка”
Да ўдзелу запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі ўсіх
форм уласнасці і фізічныя асобы. Да 1 ліпеня ўсе жадаючыя могуць прадставіць
свае варыянты лавачак, зробленыя з дрэва, металу, архітэктурнага бетону і іншых
прыдатных для гэтага будаўнічых матэрыялаў. Будуць вітацца, вядома, крэатыўныя
падыходы пры вырабе канструкцый. Аднак майстрам трэба памятаць, што яны павінны
быць зручнымі і бяспечнымі для адпачынку, устойлівымі пры эксплуатацыі.
Вынікі агляду буць падведзены ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Пераможцы, вызначаныя рашэннем конкурснай камісіі, атрымаюць Дыпломы Любанскага раённага выканаўчага камітэта і грашовыя падарункі. Яшчэ адзін, дадатковы, прыз ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага таварыства “Белая Русь” будзе прысуджаны майстру альбо арганізацыі, выбраным шляхам галасавання непасрэдна падчас мерапрыемства ў гарадскім парку культуры і адпачынку.
P.S. Дарэчы, адна крэатыўная лавачка ў парку ўжо ёсць. Летась яе змайстраваў мясцовы ўмелец Віталій Адзінец з аграгарадка Рачэнь. Назвалі яе лавачкай прымірэння.









