У жніўні на Любаншчыне дзень нараджэння сем’і адсвяткавалі васямнаццаць пар

Общество
2 сентября 2020
116
У жніўні на Любаншчыне дзень нараджэння сем’і адсвяткавалі васямнаццаць пар
Пятнаццаць шлюбаў зарэгістравана аддзелам загс, астатнія – сельвыканкамамі. Упершыню ўступілі ў яго 13 прадстаўнікоў моцнай паловы і 12 – прыгожай. Сярэдні ж узрост жнівеньскіх жаніхоў і нявест склаў 30 і 28 гадоў. Самым юным з іх на момант заключэння шлюбу спонілася 21 і 18, а старэйшым – адпаведна 54 і 50. Каханню, як кажуць, любыя ўзросты пакорныя. Таму жадаем усім маладажонам, каб трапяткое пачуццё, што іх з’яднала, з часам толькі мацнела. Каб у сем’ях панавалі ўзаемаразуменне, павага, пяшчота.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio