У храме Казанскай іконы Божай Маці г. Любані адбыўся прыходскі сход
У храме Казанскай іконы Божай Маці г. Любані адбыўся прыходскі сход
Узначаліў яго настаяцель іерэй Андрэй Еўшаль. Прыняў удзел таксама
благачынны царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун.
Пасля сумеснай малітвы з прыхаджанамі
абмеркаваны шэраг надзённых пытанняў: наконт узвядзення храма, будаўніцтва
прыходскай альтанкі і інш. Не абмінулі і тэму выканання вернікамі прафілактычных
санітарных мер у сувязі з неспрыяльнай
эпідэміялагічнай сітуацыяй у рэгіёне.
Акрамя таго, айцец Андрэй агучыў асноўныя вынікі дзейнасці за 9 месяцаў
бягучага года і, канешне, шчыра падзякаваў за працу актыўным прыхаджанам. Затым
быў зацверджаны склад рэвізійнай камісіі.
А напрыканцы
грунтоўнай размовы свяшчэннаслужыцелі адказалі на пытанні ўдзельнікаў сходу.









