У сераду адзначаўся Пакроў Прасвятой Багародзіцы: па традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх цэрквах Любанскага благачыння адбыліся богаслужэнні
У сераду адзначаўся Пакроў Прасвятой Багародзіцы: па традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх цэрквах Любанскага благачыння адбыліся богаслужэнні
У храме
Праабражэння Гасподня ў г. Любані яго ўзначаліў настаяцель іерэй Аляксандр
Драгун. Ён адслужыў боскую літургію, а потым здзейсніў малебен, падчас якога
уславіў свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Па
заканчэнні айцец Аляксандр распавёў прыхаджанам пра яго гісторыю. А бярэ яна
пачатак у 10 стагоддзі, калі ў царкве Канстанцiнопаля святы Андрэй юродзiвы,
падняўшы вочы да неба, убачыў Прачыстую Дзеву ў акружэнні анёлаў i святых. Яна
доўга малiлася за хрысцiян, а потым зняла са Сваёй галавы покрыва i распасцёрла
яго над людзьмi, што былi ў храме, абараняючы ад ворагаў бачных i нябачных.
Настаяцель храма заклікаў вернікаў часцей
звяртацца да Багародзіцы за заступніцтвам. Павіншаваў з вялікім святам прысутных
і пажадаў дапамогі Божай у працы і жыцці.









