У сельгаспрадпрыемствах раёна пад азімыя збожжавыя культуры падрыхтавана 5 922 гектары глебы
Найбольш – у ААТ “Забалацкі” (2 230 га) і “Рачэнь” (1 076 га).
Да пасяўной кампаніі набыта 126 тон насення эліты зерневых, у тым ліку 27 т
– ААТ “Асавец-агра”, 25 т – “Рачэнь”, па 19,8 т – КСУП “Таліца-агра” і эксперыментальная
база “Любанская”.
Працягваецца сяўба азімых. З запланаваных 6 735 гектараў азімага жыта
загорнуты яго зярняты на 785 га, пшаніцы – з 2 895 на 1 557 га,
трыцікале – з 8 185 на 656 га, ячменю – з 850 на 689 га.
Штодзень на пасяўной задзейнічана звыш 30 адзінак тэхнікі. Выпрацоўка на
адну складае ў сярэднім каля 45 гектараў.
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Асавец-агра” і СУ “Загальскі пачата
ўборка “другога хлеба”. Накапана з 9 га 199 тон клубняў пры ўраджайнасці 222
цэнтнера на круг. Агульная ж плошча, занятая бульбай у раёне, 57 га.









