У сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» сёлета стварылі больш трывалую кармавую базу, чым летась

Общество
26 сентября 2019
158
У сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» сёлета стварылі больш трывалую кармавую базу, чым летась
 
У сельгасфіліяле «Гарадзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс» на жніве кукурузы на сілас і зялёны корм жывёле задзейнічаны працаўнікі з ліку самых вопытных у гаспадарцы.

Па словах выконваючага абавязкі ўпраўляючага філіяла «Гарадзяцічы» Мікалая Дабравольскага, на палетках з «каралевай палёў» працуе шчыра ўся каманда. Перадавікамі ў касьбе кукурузы на «зялёнку» зараз з’яўляюцца Васіль Міцько на кормаўборачным камбайне КВК-800 і Сяргей Герцмановіч на энерганасычаным універсальным сродку «Палессе 2U250А». 

З раніцы да вечара доўжыцца працоўны дзень корманарыхтоўшчыкаў сельгасфіліяла – стараюцца стварыць трывалую кармавую базу грамадскаму статку жывёлы на будучы зімова-стойлавы перыяд. Дзякуючы агульным намаганням у гаспадарцы на раніцу 25 верасня бягучага года назапашана 18,42 цэнтнера травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы (+2,26 ц к. адз. да 2018 года). Работа на гэтым не спыняецца, бо патрэбна мець у запасе не менш 30 ц к.адз. травяністых кармоў з разліку на адну галаву жывёлы.

Зараз у сельгасфіліяле кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з плошчы 567 га – сабрана больш за 12 тыс. тон зялёнай масы пры ўраджайнасці 220 цэнтнераў з гектара, што на парадак менш, чым у сярэднім па раёне (278 ц/га). Наперадзе ў калектыву філіяла яшчэ шмат работы, бо на палетках чакае свайго часу больш за 600 гектараў пакуль яшчэ няскошанай кукурузы.

На здымку: камбайнер Сяргей ГЕРЦМАНОВІЧ – перадавік на ўборцы кукурузы ў філіале «Гарадзяцічы» ААТ «Любанскі райаграсэрвіс».

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio